Перайсці да зместу

Айзек Хейз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айзек Хейз
англ.: Isaac Hayes
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 20 жніўня 1942(1942-08-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 2008(2008-08-10)[3][1][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці Isaac Hayes III[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, акцёр, аўтар-выканаўца, кампазітар, кінаакцёр, тэлеакцёр, піяніст, кінакампазітар, акцёр агучвання, музычны прадзюсар, саксафаніст, студыйны музыкант
Пеўчы голас бас-барытон[d]
Інструменты арган[d], вакал[4], музычная клавіятура[d][4] і фартэпіяна[4]
Жанры рытм-н-блюз, соўл[d] і фанк[4]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
isaachayes.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Айзек Лі Хейз-малодшы (англ.: Isaac Lee Hayes Jr., 20 жніўня 1942, Ковінгтан — 10 жніўня 2008, Мемфіс) — амерыканскі рытм-н-блюз-музыкант, кампазітар, прадзюсар, аранжыроўшчык і акцёр. Найбольш вядомымі музычнымі працамі Хейза з’яўляюцца запісы на Stax Records — Айзек быў адной з рухаючых сіл лэйбла.

Найбольш вядомым альбомам Хейза з’яўляецца класічны соўл-альбом «Hot Buttered Soul». На гэтай кружэлцы Хейз адышоў ад традыцыйнай структуры альбома з троххвілінных песень; на дыску ўсяго 4 трэкі — дзве кавер-версіі традыцыйных поп-песень і два арыгінальныя трэкі. Песні на альбоме працягваюцца ад 5 да 18 хвілін. Іншым буйным поспехам Хейза стала музыка да фільма «Шафт», за якую ён атрымаў «Оскара» і «Грэмі». Акрамя таго, альбом дасягнуў першага месца ў трох пунктах рэйтынгу «Billboard».

Таксама Хейз агучыў Шэфа ў анімацыйным серыяле «South Park». Ён удзельнічаў у праекце з самага пачатку — з пілотнай серыі «Картман і анальны зонд» (1997), аднак сышоў з серыяла пасля серыі «Захраснуў у каморы» (2005), у якой высмейвалася саенталогія — Хейз з’яўляўся саентолагам і пракаментаваў свой сыход словамі аб тым, што стваральнікі серыяла перасталі быць талерантнымі.

У 2002 годзе Хейз быў уключаны ў Залу славы рок-н-ролу.

У пачатку 2006 года Хейз перажыў першы інсульт. 10 жніўня 2008 года сваякі знайшлі яго без прытомнасці каля дома; неўзабаве спявак быў дастаўлены ў шпіталь, дзе праз гадзіну зафіксавалі факт смерці. Прычынай смерці таксама быў названы інсульт.

У Айзека Хейза засталося 12 дзяцей, 14 унукаў і трое праўнукаў. Са сваёй чацвёртай жонкай Ад’ёвай ён ажаніўся 10 красавіка 2006 года. Адзін з сыноў Айзека носіць яго імя — гэта Айзек Хейз-трэці, музычны прадзюсар.

Зноскі

  1. а б Isaac Hayes // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Isaac Hayes // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.nytimes.com/2008/08/11/arts/music/11hayes.html
  4. а б в г Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  5. Southern E. Biographical Dictionary of Afro-American and African MusiciansGreenwood Publishing Group, 1982.